Датай стварэння рэспубліканскага гандлёвага унітарнага прадпрыемства «Белзарубежгандаль» з’яўляецца 22 красавіка 2014 года.
Найменне прадпрыемства:
на рускай мове:
поўнае: республиканское торговое унитарное предприятие «Белзарубежторг»;
скарочанае: государственное предприятие «Белзарубежторг»;
на беларускай мове:
поўнае: рэспубліканскае гандлёвае ўнітарнае прадпрыемства «Белзарубежгандаль»;
скарочанае: дзяржаўнае прадпрыемства «Белзарубежгандаль»;
на ангельскай мове:
поўнае: Republican Trade Unitary Enterprise «Belzarubezhtorg»;
скарочанае: State Enterprise «Belzarubezhtorg».
Месца знаходжання (юрыдычны адрас): 220114, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 169, каб.701 З
Даныя аб дзяржаўнай рэгістрацыі: зарэгістравана ў Адзіным дзяржаўным рэгістры юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў за № 192261886.
Дэвіз дзяржаўнага прадпрыемства «Белзарубежгандаль»: «БЕЛЗАРУБЕЖГАНДАЛЬ – ФАКТАР СТАБІЛЬНАСЦІ!»
Каштоўнасці брэнда Белзарубежгандаль:
За час працы зарэкамендавала сябе як прафесійны, надзейны і кліентаарыентаваны партнёр.
Дзяржаўнае прадпрыемства «Белзарубежгандаль» ажыццяўляе знешнеэканамічную дзейнасць у сферы аптовага гандлю нафтапрадуктамі, хімічнай і нафтахімічнай прадукцыяй, іншымі нехарчовымі таварамі.
Акрамя таго, ажыццяўляюцца знешнегандлёвыя здзелкі на рынку харчовых тавараў.
Дзяржаўным прадпрыемствам «Белзарубежгандаль» створана наладжаная сістэма доўгатэрміновых сувязей з замежнымі і беларускімі партнёрамі.